21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года, адзначаецца штогод 21 лютага ва ўсім цывілізаваным свеце як садзеянне абароне і захаванню моў усіх народаў свету.
У нашай школе гэты дзень праходзіў ярка і разнастайна.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры М.Д.Сасноўская, С.У.Корнева з вучнямі 9-га класа падрыхтавалі для вучняў і настаўнікаў бліц-апытанне:
“Якое слова для вас самае галоўнае ў жыцці?” “Якая мова з’яўляецца для нас роднай?” і інш.
Шанаваць духоўны скарб, бараніць яго пяшчотную чысціню, паважаць гістарычную спадчыну народа, працягваць культурныя традыцыі продкаў – абавязак кожнага, хто нарадзіўся, вырас і жыве на беларускай зямлі.