Восень – гэта час правядзення Кірмашоў. Таму 23 верасня ў нашай школе па шматгадовай традыцыі адбылося свята “Восеньскі Кірмаш – Багатуха”. На цудоўным свяце сустрэліся 2-4 класы разам з бацькамі. На кірмашы прысутнічаў айцец Іаан, настаяцель храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы, які ўсіх павіншаваў са святам.
З самай раніцы школа нагадвала мурашнік. Усе гуртам цягнулі з класаў у фае на першым паверсе сталы, каб зрабіць свае прылаўкі. Стараліся заняць лепшыя месцы ў «тарговым радзе». Клапатліва завіхаліся кожны ля свойго тавару, каб як мага прыгажэй, прывабней раскласці, выставіць яго. Чаго толькі там не было: гародніна, садавіна, ягады, нават курыныя яйкі, свежанькія, акуратна складзеныя ў латочку.
Кожны клас падрыхтаваў не толькі пачастункі, але і музычныя нумары.
1 месца атрымалі 4 “А” клас, 2 “Б” клас, 2 месца – 4 “Б” клас, 3 “А” клас. 3 месца – 4 “В” клас, 2 “А” клас.
Вялікі дзякуй усім: неастаўнікам, дзецям і бацькам за іх удзел у дадзеным мерапрыемстве. Сумесная творчасць дарослых і дзяцей яднае і дорыць пазітыў, натхненне, радасць!