Устав Школы

УСТАВ

Государственного учреждения образования

“Озерицкослободская средняя школа”

Дадзены Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута Дзяржаўнай установы адукацыі “Азярыцкаслабадская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, зарэгістраванага рашэннем Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 24.06.2005 № 563 ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690345732.

 

1. Агульныя палажэнні

1.1 Установа адукацыі «Азярыцкаслабадская сярэдняя школа» (далей – Установа) з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

1.2 Установа створана ў адпаведнасці з рашэннем Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 26 мая 2005 года № 874, у форме выдзялення ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца не камерцыйнай установай, якая фінансуецца з раённага бюджэту.

1.3 Органом дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным кіраваць маёмасцю Установы, з’яўляецца Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, (далей – Заснавальнік).

1.4 Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе.

1.5 Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Республікі Беларусь, штамп са сваёй назвай.

1.6 Установа мае свой герб, гімн і флаг.

1.7 У сваёй дзейнасці Установа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі, дэкрэтамі Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, указамі і распаражэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, а таксама дадзеным Статутам.

1.8 Змяненні і дапаўненні ў Статут Установы ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, які ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам.

1.9 Месца знаходжання Установы: 222215, вул. Машэрава, 7, агр. Слабада, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць.

1.10 Тып – Установа агульнай сярэдняй адукацыі.

1.11 Від – сярэдняя школа.

1.12 Назва Установы адукацыі:

1.12.1 поўная назва Установы на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыi “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа”

 

поўная назва Установы на рускай мове – Государственное учреждение образования “Озерицкослободская средняя школа”

1.12.2 скарочаная назва Установы на беларускай мове – Азярыцкаслабадская сярэдняя школа

скарочаная назва Установы на рускай мове – Озерицкослободская средняя школа.

 

2. Прадмет, мэты і задачы дзейнасці Установы

2.1 Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца здзяйсняемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае у сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

2.2 Асноўнай мэтай дзейнасці Установы з’яўляецца рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, маральна ўстойлівай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павага да правоў і свабоды чалавека, любові да Радзімы, сям’і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца: забеспячэнне духоўнага і фізічнага станаўлення асобы, падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, авалоданне ім асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміраванне ў яго духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу.

2.3 Галоўнай задачай Установы з’яўляюцца стварэнне максімальна спрыяльных умоў для разумовага, духоўнага, эмацыянальнага і фізічнага развіцця асобы.

Асноўнымі задачамі Установы з’яўляюцца:

стварэнне роўных магчымасцей для атрымання адукацыі ўсімі членамі школьнага калектыву;

выкарыстанне здароўезберагаючага працэсу выхавання і навучання;

забеспячэнне пераемнасці ў змесце, формах і метадах навучання і выхавання на І, ІІ і ІІІ ступенях развіцця;

актывізацыя інфармацыйна-асветніцкай работы сярод бацькоў і аказанне кансультатыўнай, псіхолага-педагагічнай дапамогі дзецям і бацькам;

мэтанакіраваная работа па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.

2.4 Ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных,

іншых грамадскіх арганізацый (аб’яднаннняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне рэлігійных арганізацый, ананімная і іншая дзейнасць, якая супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

2.5 Установа здзяйсняе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам, які зацверджаны пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 05. 05. 2005 г. № 18, са зменамі, унесенымі пастанаўленнем Дзяржстандарту ад 15. 11. 2006 г. № 54:

-80102 агульная сярэдняя адукацыя першай ступені (пачатковая адукацыя)

-80210 агульная сярэдняя адукацыя;

-80424 іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў другія групы;

-011 раслінаводства;

-0511 вытворчасць дэкаратыўных вырабаў з дрэва;

-20520 вытворчасць вырабаў з корку, саломкі і матэрыялаў для пляцення;

-92313 дзейнасць у галіне мастацкай творчасці;

-92512 дзейнасць бібліятэк;

-9261 дзейнасць спартыўных аб’ектаў

2.6 Установа ў адпаведнасці з Указам Презідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 ад 01.09.2010 года “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці” ажыццяўляе :

-14 дзейнасць па забеспячэнню бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

-34 адукацыйную дзейнасць;

Віды дзейнасці, якія патрабуюць ліцэнзавання, здзяйсняюцца ва Установе пасля атрымання адпаведных ліцэнзій.

3. Арганізацыя адукацыйнага працэса

3.1 Установа забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, арганізуецца па вучэбным гадам. Вучэбны год дзеліцца на чвэрці, працягласць вучэбнага года ўстанаўліваецца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі гэтыя даты прыпадаюць на нерабочыя дні, то пачатак (канец) вучэбнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) дзень.

Для вучняў вызначаюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.

Агульная працягласць канікул на працягу навучальнага года павінна быць не менш 30 (трыццаці) каляндарных дзён, для вучняў 1 і 2 класаў – не менш 37 (трыццаці сямі) каляндарных дзён .

Для вучняў 1, 2 класаў у 3 чвэрці праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю 1 тыдзень.

3.2 Вучні пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.

3.3 Вынікі бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў, за выключэннем вучняў 1 і 2 класаў, ацэньваюцца адзнакамі ў балах па дзесяцібальнай шкале, у тым ліку адзнакай 0 (нуль) балаў, або адзнакамі «залічана», «не залічана», «не атэставаны(а)» або робяцца запісы «вызвалены(а)», «не вывучаў(ла)». Станоўчымі з’яўляюцца адзнакі ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) , «залічана» і запісы «вызвалены(а)», «не вывучаў(ла)».

Адзнака 0 (нуль) выстаўляецца ў выпадку адсутнасці ў вучняў вынікаў вучэбнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе.

3.4 Пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі ажыццяўлецца ацэнка паводзін вучняў, якая выражаецца наступнымі характарыстыкамі: «прыкладныя», «здавальняючыя», «нездавальняючыя». Крытэрыі ацэнкі паводзін вучняў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.5 Па рашэнні педагагічнага савета прамежкавая адзнака выстаўляецца настаўнікам за чвэрць або за паўгоддзе. У канцы вучэбнага года з улікам прамежкавых адзнак, а ў 9-м і 11 класах экзаменаў, выстаўляюцца выніковыя адзнакі.

3.6 Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.7 Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.

3.8 Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў (англійскай) ва Установе з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця .

3.9 Арганізацыя адукацыйнага працэса ва Установе ажыццяўлецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі , якія распрацаваны і зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.10 Тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі складае 11 (адзінаццаць) гадоў.

3.11 Агульная сярэдняя адукацыя ва Установе ўключае ў сябе тры ступені:

I ступень – пачатковая адукацыя (I–IV класы);

II ступень – базавая адукацыя (V–IX класы);

III ступень – сярэдняя адукацыя (X–XI класы).

I і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную базавую адукацыю.

I, II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную сярэднюю адукацыю.

На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі.

Пачатковая адукацыя дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма базавай адукацыі.

Агульная базавая адукацыя дае права на працяг навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на узроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэднй спецыяльнай адукацыі.

Засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі з’яўляецца абавязковым.

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі.

Агульная сярэдняя адукацыя дае права на працяг адукацыі на узроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.

3.12 Працягласць урока ў 1 класе – 35 мінут, у 2 – 11 класах – 45 мінут.

3.13 Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Установы, узгадняецца з прафсаюзным камітэтам і органамі санітарнага надзору. Пры састаўленні школьнага раскладу адміністрацыя карыстаецца патрабаваннямі педагагічнай мэтазгоднасці, санітарных нормаў і прынцыпаў максімальнай эканоміі часу вучняў і настаўнікаў. Перапынкі паміж заняткамі ўстанаўліваюцца працягласцю не менш 10 мінут і не больш 30 мінут.

3.14 Ва Установе арганізуецца гарачае харчаванне вучняў у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў па вызначаных нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне

3.15 У складзе Установы можа быць адкрыты пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання.

Арганізацыя і функцыяванне пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі класаў інтэграванага навучання ва Установе здзяйсняецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.16 Адукацыйны працэс ажыцяўлецца індывідуальна на падставе рашэння кіраўніка установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам або ў выпадках і парадку, якія вызначаюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі і яго тыпе.

3.17 Форма атрымання адукацыі вочная.

3.18 У іншых выпадках дазваляецца атрыманне адукацыі ў парадку экстэрнату, умовы якога вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.19 Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца на даму.

 

4. Правы і адказнасць Установы.

 

4.1 Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

4.1.1. здзяйсняць адукацыйную дзейнасць;

4.1.2. фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;

 

4.1.3. здзяйсняць дзейнасць, якая прыносіць даходы ў межах устаноўленых заканадаўствам;

4.1.4. удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню Установы;

4.1.5. здзяйсняць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб падцвярджэнні факту іх выдачы.

4.1.6. здзяйсняць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

4.2 Установа нясе адказнасць:

4.2.1. за якасць адукацыі;

4.2.2 за распрацоўку і зацвярджэнне ў вызначаным парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яе ўдасканаленне;

4.2.3 за падбор, прыём на работу і растаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

4.2.4 за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з вызначанымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

4.2.5 за стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

4.2.6 за распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для вучняў, правіл унутранага працоўнага распарадку установы адукацыі;

4.2.7 за маральнае і матэрыяльнае стымуляванне вучняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

4.2.8 за меры сацыяльнай абароны вучняў;

4.2.9 за стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі;

4.2.10 за азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, Статутам, спецыяльным пасведчаннем (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, а па іх патрабаванню з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

4.2.11 Установа нясе іншую адказнасць згодна актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

 

5. Правыіабавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

 

5.1 Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі вучняў.

 

5.2 Ва Установу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, якая вызначана Смалявіцкім райвыканкамам, а таксама дзеці з іншых тэрыторый пры наяўнасці свабодных месцаў у класах у межах, якія вызначаны нормамі напаўняльнасці без правядзення ўступных экзаменаў .

5.3 У першы клас прымаюцца дзеці з 6 гадоў ці больш старэйшага ўзросту з улікам медыцынскіх паказчыкаў і пажаданняў бацькоў.

5.4 Забараняецца адлічэнне з Установы вучняў , якія не маюць пачатковай ці агульнай базавай адукацыі, з нагоды іх непаспяховасці .

5.5 Вучні адлічваюцца з Установы адукацыі:

5.5.1 у сувязі з заканчэннем навучання ва Установе;

5.5.2 у сувязі з пераводам у іншыя агульнаадукацыйныя установы ці ў сувязі з паступленнем ва установы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі па асабістаму жаданню ў сувязі з пераходам на самастойную форму атрымання адукацыі;

5.5.3 за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правіл распарадку ва Установе на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

5.5.4 вучні, якія дасягнулі 15-гадовага ўзросту, могуць быць выключаны з Установы ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў рашэннем педагагічнага Савета Установы па ўзгадненню з камісіяй па справах непаўналетніх Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта;

5.5.5 рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі па ўзгадненню з органам апекі і папячыцельства.

5.6 Адлічэнне вучня з Установы адукацыі афармляецца загадам кіраўніка з указаннем падставы і даводзіцца законным прадстаўнікам вучня, аддзелу адукацыі Смалявіцкага райвыканкама.

5.7 Установа не мае права перашкаджаць пераводу (пераходу) вучня ў другую ўстанову адукацыі, калі на гэта маецца згода апошняй.

5.8 Ва Установу, у адпаведны клас, пры прадстаўленні даведкі вызначанага ўзору , могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі адлічаны або спынілі навучанне ва установах , якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі . У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Установы і здаюць выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы ў вызначаным парадку.

5.9 Вучні цалкам прызнаюць мэты і задачы Установы, тыя каштоўнасці, якія ў іх устаноўлены.

 

5.10 Вучні маюць права:

5.10.1 на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

5.10.2 на навучанне на даму, а таксама на навучанне па індывідуальнаму плану;

5.10.3 на выбар навучання і яго зместу ў межах школьнага кампаненту;

5.10.4 на прававую і сацыяльную абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

5.10.5 на павагу свайго гонару;

5.10.6 на дапамогу педагагічных работнікаў у авалоданні ведамі ;

5.10.7 на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў вызначаным парадку ;

5.10.8 на ўзнагароду за поспехі ў навучанні і грамадскай рабоце згодна Палажэнню аб ўзнагароджванні.

5.10.9 на адкрытую адзнаку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, экзаменаў;

5.10.10 на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;

5.10.11 выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання, у Савет Установы;

5.10.12 удзел у дзіцячых і маладзёжных арганізацыях (аб’яднаннях);

5.10.13 прадстаўляць школу на конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах;

5.10.14 на атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі Установы;

5.10.15 на атрыманне сацыяльна-педагагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы.

5.11 Вучні абавязаны:

5.11.1 добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

5.11.2 клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

5.11.3 выконваць правілы ўнутранага распарадку для вучняў і патрабаванні распараджальных дакументаў;

5.11.4 паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.11.5 беражліва адносіцца да маёмасці установы адукацыі .

5.12 Дысцыплінарная адказнасць вучняў:

Падставай для прыцягнення вучня да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляецца супрацьпраўнае , невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў , якія ўскладзены на яго актамі заканадаўства, распараджальнымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі

 

прававымі актамі Установы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзеянняў):

5.12.1 спазнення без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі (заняткі) або адсутнасці на іх;

5.12.2 парушэння дысцыпліны ў час адукацыйнага працэсу;

5.12.3 не захавання ў перыяд праходжання практыкі рэжыму рабочага часу, вызначанага правіламі унутранага працоўнага распарадку;

5.12.4 не выканання без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;

5.12.5 зняважання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.12.6 распаўсюджання інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю вучняў ;

5.12.7 псавання будынка, збудаванняў, абсталявання і іншай маёмасці Установы;

5.12.8 невыканання (парушэння) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспецы;

5.12.9 распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых дурманячых рэчаў у будынку і на тэрыторыі Установы або з’яўлення ў адзначаных месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;

5.12.10 курэння (ужывання )тытунёвых вырабаў у будынку і на тэрыторыі Установы;

5.12.11 іншых проціпраўных дзеянняў (бяздзеянняў).

5.13 Не прызнаецца дысцыплінарным праступкам дзеянне, якое здзйснена вучнямі з ліку асоб з цяжкімі і (або) шматлікімі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі.

5.14 За здзяйсненне вучнямі дысцыплінарнага праступка вызначаецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да вучня мераў дысцыплінарнага спагнання :

– заўвага;

-вымова;

-адлічэнне

Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання можа быць прыменена :

– за працяглую адсутнасць (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на вучэбных занятках на працягу навучальнага года;

-сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў вучняў, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання.

5.15 Педагагічныя работнікі маюць права на :

5.15.1 абарону прафесійнага гонару і годнасці;

 

5.15.2 забеспячэнне ўмоў для здзяйснення прафесійнай дзейнасці;

5.15.3 творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

5.15.4 доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

5.15.5 удзел у абнаўленні, разпрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

5.15.6 удзел у эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці Установы;

5.15.7 удзел у кіраванні Установай;

5.15.8 павышэнне кваліфікацыі;

5.15.9 маральнае і матэрыяльнае стымуляванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці ;

5.15.10 аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

5.16.11 штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь;

5.15.12 на працоўны і сацыяльны водпуск, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

5.16 Педагагічныя работнікі абавязаны:

5.16.1 якасна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць пазнаваўчыя інтарэсы і здольнасці вучняў ;

5.16.2 захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы ;

5.16.3 выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, улічваючы псіхолага-педагагічныя асаблівасці вучняў;

5.16.4 павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

5.17.5 паважаць гонар і годнасць вучняў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.16.6 весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод вучняў;

5.16.7 выконваць загады і распараджэнні дырэктара Установы і яго намеснікаў, рашэнні, якія прыняты Саветам Установы.

5.16.8 праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, які вызначаны Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

 

5.17 Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў маюць права на:

 

5.17.1 азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, распараджальнымі дакументамі, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

5.17.2 удзел у кіраванні Установай;

5.17.3 абарону правоў і законных інтарэсаў вучняў;

5.17.4 азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікам вучэбнай дзейнасці вучняў.

5.18 Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў абавязаны:

5.18.1 забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця вучняў;

5.18.2 паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.18.3 выконваць патрабаванні распараджальных дакументаў, правіл унутранага распарадку для вучняў, выконваць Статут Установы.

5.19.4 несці адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей.

5.20 Персанал Установы:

Для забеспячэння сваёй статутнай дзейнасці Установа наймае персанал супрацоўнікаў наступнай катэгорыі:

– педагагічнай;

-адміністратыўна-гаспадарчай;

-медыцынскай;

-абслугоўваючай.

5.21 Педагагічныя работнікі прымаюцца ва Установу па працоўнаму дагавору ці па кантракту. Работнікі, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту і маюць права на поўную пенсію, могуць прымацца на работу па дагавору ці кантракту. Правам найму педагагічных работнікаў валодае дырэктар установы.

5.22 Згодна Працоўнаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь дырэктар мае права на змяненне істотных умоў працы ў сувязі з аб’ектыўнымі арганізацыйнымі ці эканамічнымі прычынамі (змяненне рэжыму працы, вучэбнай нагрузкі, увядзенне зменнасці, сумяшчэнне пасад, класнага кіраўніцтва і г. д.) У гэтым выпадку работнік павінен быць пісьмова папярэджаны распаражэннем дырэктара за адзін месяц да змянення істотных умоў працы.

5.23 Персанал Установы мае права на аплату працы і прэміраванне згодна дзеючага заканадаўства.

 

6. Парадак кіравання дзейнасцю Установы

6.1 Кіраванне Установай здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.2 Установу ўзначальвае дырэктар. Дырэктар непасрэдна кіруе адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю школы, ажыццяўляе

 

выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кіраўніцтва адукацыяй і Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.

6.3 Дырэктар Установы назначаецца і вызваляецца ад пасады начальнікам аддзела адукацыі Смалявіцкага райвыканкама ў парадку, які вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Намеснікі дырэктара назначаюцца і вызваляюцца ад пасады па ўзгадненню з аддзелам адукацыі Смалявіцкага райвыканкама;

6.4 Дырэктар Установы:

6.4.1 узначальвае Установу адукацыі, ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва Установай адукацыі;

6.4.2 прымае на работу і звальняе ў вызначаным парадку педагагічных і іншых работнікаў Установы, зацвярджае іх службовыя абавязкі;

6.4.3 выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі.

6.5 Абавязкі дырэктара Установы вызначаюцца працоўным дагаворам (кантрактам), інструкцыяй, якія зацвярджаюцца начальнікам аддзела адукацыі Смалявіцкага райвыканкама ў парадку, які вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.6 Ва Установе ствараюцца органы самакіравання: Савет школы, папячыцельскі савет, бацькоўскія камітэты, дзейнасць якіх здзяйсняецца ў адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі.

6.7 Асноўным органам самакіравання Установы з’яўляецца Савет, які ўзначальвае дырэктар. Кампетэнцыя, склад і дзейнасць Савета Установы вызначаюцца Палажэннем аб Савеце установы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.8 Ва Установе ствараецца педагагічны савет як пастаянна дзеючы орган. Дзейнасць педагагічнага Савета ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.9 Педагагічны савет прымае рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета школы.

6.10 Папячыцельскі савет школы з’яўляецца органам самакіравання і ствараецца ў мэтах аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці Установы і яе развіцці.

6.11 Папячыцельскі савет арганізуе сваю работу на падставе Статута школы і Палажэння аб папячыцельскім савеце установы адукацыі, якое зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.12 Спорныя пытанні , якія ўзнікаюць паміж Саветам Установы, папячыцельскім саветам і дырэктарам, рашаюцца на сходзе работнікаў Установы або аддзелам адукацыі Смалявіцкага райвыканкама .

 

 

6.13 Кантроль за дзейнасцю Установы ажыццяўляе аддзел адукацыі Смалявіцкага райвыканкама .

 

7. Парадак фарміравання штатаў іаплата працы работнікаў Установы

 

7.1 Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаны ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам , калектыўным дагаворам , правіламі унутранага працоўнага распарадку.

7.2 Штатны расклад Установы зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Смалявіцкага райвыканкама.

7.3 На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання імі інтэграваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі, з прадстаўленнем адпаведных дакументаў. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

7.4 Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюца асобы:

7.4.1 якія пазбаўлены права займацца педагагічнай дзейнасцю ;

7.4.2 якія маюць судзімасць;

7.4.3 якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі ;

7.4.4 якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўчымі актамі .

7.5 Аплата працы работнікаў Установы здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і Калектыўным дагаворам Установы.

7.6 Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы здзяйсняецца ў парадку, які вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

8. Маёмасць і парадак фінансавання Установы

 

8.1 Памяшканне Установы, інжэнерныя камунікацыі, абсталяванне з’яўляюцца камунальнай маёмасцю і перададзены Смалявіцкім райвыканкамам у аператыўнае кіраванне Установы.

8.2 Установа ў адносінах да замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе ў межах, якія вызначаны заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці , правы валодання , карыстання і распараджэння ёй. Маёмасць Установы складае асноўныя фонды і

абаротныя сродкі , а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці , кошт

якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе. Установа не мае права

без згоды уласніка адасабляць або іншым спосабам распаражацца

 

замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю , якая набыта за лік сродкаў , якія выдзелены па смеце.

8.3 Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца па дзеючых нарматывах з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу установы адукацыі і формаў навучання.

8.4 Установа адукацыі не мае права без згоды Заснавальніка адасабляць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, якая набыта за рахунак сродкаў, якія выдзелены па смеце.

8.5 Фінансаванне Установы здзяйсняецца за лік сродкаў мясцовага бюджэта на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання , якія вызначаны ў разліку на аднаго вучня для дадзенага тыпу і віду установы адукацыі.

8.6 Прыцягненне Установай дадатковых сродкаў не вядзе за сабой паніжэнне нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.

8.7 Дадатковымі сродкамі фінансавння Установы з’яўляюцца :

8.7.1 даходы, якія атрыманы ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг ;

8.7.2 добраахвотныя ўкладанні юрыдычных і фізічных асоб ;

8.7.3 іншыя сродкі , якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.8 Установа можа здзяйсняць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца адпаведна з заканадаўствам з улікам эканамічна абаснаваных затрат зацвярджаецца дырэктарам.

8.9 Маёмасць і грашовыя сродкі, дармова атрыманыя ад юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь, па якім не вызначана перадаючай стараной мэтавая накіраванасць, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца і расходуюцца па сметах, зацверджаных па ўзгадненню з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.10 Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы здзяйсняецца за лік бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, якія атрыманы ў выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных узносаў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

9. Міжнароднае супрацоўніцтва

9.1 Установа мае права ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі ўпраўлення адукацыяй і агульнаадукацыйнымі установамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам

 

арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, фестывалей, лагераў вучняў і інш.)

9.2 Установа мае права заключаць пагадненні з замежнымі установамі (агульнаадукацыйнымі) па абмену педагагічнымі работнікамі і вучнямі, аб стварэнні сумесных (асыціраваных) устаноў.

9.3 Міжнароднае супрацоўніцтва Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і не павінна наносіць урон суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы, інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

 

10. Заключныя палажэнні

 

10.1 Статыстычная справаздачнасць вышэйстаячым органам прадстаўляецца Установай ва устаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

10.2 Бухгалтэрская справаздачнасць, як сукупнасць паказчыкаў, якія вызначаны дадзенымі бухгалтарскага ўліку, прадстаўляецца Установай дзяржаўным органам, якія маюць паўнамоцтвы кіраваць дзяржаўнай маёмасцю, на якіх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права здзяйсняць праверку дзейнасці Установы.

10.3 Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, якія маюць паўнамоцтвы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства здзяйсняць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.

10.4 Рэарганізацыя або ліквідацыя Установы, праходжанне атэстацыі ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Рэарганізацыя або ліквідацыя Установы здзяйсняецца, як правіла, па завяршэнні навучальнага года. Уладальнік забяспечвае перавод вучняў у іншыя установы па пагадненню з іх бацькамі, іншымі законнымі прадстаўнікамі .

10.5 Змены ў Статут могуць быць унесены на падставе заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь або па рашэнню Савета школы, узгодненаму з аддзелам адукацыі Смалявіцкага райвыканкама.

 

Дадзены Статут уступае ў сілу з 1 верасня 2011 года згодна рашэння Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта ад “___” _______ ____2011 г. № _____ .