ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫПУСКНОГА ЭКЗАМЕНУ
ПА ЗАМЕЖНАЙ МОВЕ
Экзамен па замежнай мове ўключае 3 этапы:
1 ЭТАП: СУБЯСЕДАВАННЕ ПА ПРАЧЫТАНЫМ ТЭКСЦЕ
- На гэтым этапе экзамену правяраецца ўменне вучня чытаць, разумець прачытанае, каменціраваць і выказваць свае меркаванні па атрыманай інфармацыі, а таксама ўменне разумець мову на слых у гутарцы з членамі экзаменацыйнай камісіі;
- Час на падрыхтоўку да адказу- да 20 хвілін
- У час адказу можна карыстацца тэкстам
- На гэтым этапе вучню прапануецца адказаць на 4 пытанні па тэксту
- Карыстанне слоўнікам не прадугледжана
- Выкарыстоўваюцца пытанні тыпу “ Аб чым гаворыцца…Што?Дзе?Як? Чаму? (можна зачытваць адказ з тэксту)
2 ЭТАП: СУБЯСЕДАВАННЕ ПА ПРАСЛУХАНЫМ ТЭКСЦЕ
- На гэтым этапе экзамену правяраюцца ўменні ўспрымаць і разумець вусную мову ў гуказапісе, знаходзіць у праслуханым тэксце патрэбную інфармацыю і ўменне яе каменціраваць
- працягласць гучання тэксту- да 1,5 хвіліны
- заданні для падрыхтоўкі да субяседавання, складаныя словы прапануюцца вучню перад праслухоўваннем у друкаваным выглядзе
- у час другога праслухоўвання дазваляецца рабіць паметкі
- час на падрыхтоўку да адказу- да 10 хвілін
3 ЭТАП: ГУТАРКА ПА СІТУАЦЫІ ЗНОСІН, ЯКАЯ ПРАПАНОЎВАЕЦЦА ЧЛЕНАМІ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ
- Задача дадзенага этапа заключаецца ў праверцы уменняў маналагічнай і дыялагічнай мовы
- вучня не знаёмяць са зместам гутаркі ( да яе правядзення). 5 заданняў прад’яўляюцца яму непасрэдна ў час гутаркі
Кожны этап экзамену ацэньваецца асобна, выніковая экзаменацыйная адзнака выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, атрыманых на кожным этапе экзамену