Приём в 10 класс

АБ’ЯВА!

 

З 12 чэрвеня па 17 жніўня 2025 года

ажыццяўляецца прыём дакументаў для залічэння ў 10 клас

ДУА “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа”

 

Для залічэння ў 10 клас з вывучэннем усіх вучэбных прадметаў на базавым узроўні неабходны наступныя дакументы:

  • заява (пішацца ва ўстанове адукацыі);
  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
  • пашпарт
  • медыцынская даведка (2 даведкі – для школы і Смалявіцкага ліцэя) (з указаннем дазволу атрымліваць прафесійную адукацыю па прафесіях: хлопчыкі – слесар па рамонту сельскагаспадарчых машын, дзяўчынкі – рабочы зялёнага будаўніцтва)

 

Для залічэння у профільную групу педагагічнай накіраванасці (вывучэнне на павышаным узроўні вучэбных прадметаў “Руская мова”, “Англійская мова”) неабходны наступныя дакументы:

  • заява (пішацца ва ўстанове адукацыі);
  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

3) пашпарт

  4) медыцынская даведка

Залічэнне ў профільную групу адбываецца на конкурснай аснове. Патрабаванні да вучня:

  • сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэй за 7.
  • выніковыя адзнакі па рускай і англійскай мовах – не ніжэй за 7.

 

Для залічэння ў профільную групу аграрнай накіраванасці (вывучэнне на павышаным узроўні вучэбных прадметаў “Біялогія” і “Хімія”):

  • заява (пішацца ва ўстанове адукацыі);
  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

3) пашпарт

       4) медыцынская даведка

Залічэнне ў профільную групу адбываецца на конкурснай аснове. Патрабаванні да вучня:

1) сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэй за 5.

2) выніковыя адзнакі па біялогіі і хіміі – не ніжэй за 6.

 

Дакументы прымаюцца дырэктарам школы, намеснікамі дырэктара па вучэбнай рабоце, сакратаром у кабінетах № 202, 208 у наступны тэрмін:

Панядзелак-пятніца: 9.00-12.00, 14.00-17.00

Субота: 9.00-12.00